Ноч правалаў у Вільні

11.02.2023 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) donation

У суботу, 11 лютага, у CreateCulture Space — Ноч правалаў!



Дата: 11 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня


Гэта тая імпрэза, дзе ў спагадлівай атмасферы можна падзяліцца сваімі прафесійнымі праваламі, памылкамі, няўдачамі, разам пасмяяцца з іх, падзяліцца досведам пра тое, як у вас атрымалася выйсці з гэтых сітуацый, і знайсці сілы рухацца далей. 

Што патрэбна для ўдзелу?

1. падрыхтаваць свой выступ на 7 хвілін у стылі стэндап або TED;

2. зрабіць прэзентацыю (не больш за 10 слайдаў) або паказаць відэа (не больш за 2 хвіліны).


Калі жадаеце выступіць — рэгіструйцеся па спасылцы да канца серады, 8 лютага.

Усяго будзе 10 выступаў: хто раней зарэгіструецца, той выступае.

А калі жадаеце проста прыйсці паслухаць ды падтрымаць выступоўцаў, то рэгіструйцеся па спасылцы да канца дня 10 лютага.


Гледачам і глядачкам патрэбна ўзяць з сабой добры настрой і цёплую падтрымку для тых, хто будзе выступаць.

А яшчэ дзейнічае фармат BYOB (Bring Your Own Bottle) — прыносьце з сабой напоі, якія будзеце піць.


Уваход для тых, хто хоча падтрымаць — free donation (падрыхтуйце, калі ласка, кэш).








Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Майстар-клас па вырабе завушніц з сасновай ігліцы ў Гомелі (12+)

14.06.2026 (12:00 - 14:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ