Новы дзіцячы курс “Гэта ён – кардон”

18.10.2015 14:00 - 15:30 Галерэя сучаснага мастацтва Ў (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

З 18 кастрычніка Дзіцячыя Творчыя Майстэрні  Галерэі сучаснага мастацва «Ў» пачынаюць новы курс для дзяцей 9-14 год, пабудаваны на авалодванні навыкамі дызайна і мадэлявання з кардону.

У кардоннай майстэрні мы ўзброімся пісталетамі і нажамі, але не для бойкі зусім, а для стварэння ўсялякіх аб’ектаў: домікаў, цацак, масак з кардону. Пісталеты будуць з гарачым клеям, а нажы – канцылярскія.

Кожны занятак стане захапляльнай вандроўкай, якая развівае фантазію і творчае мысленне. Ад ідэі да эскізу і ад эскізу да завершаннага праекту – мы зробімся сведкамі нараджэння ўнікальных прадметаў картоннага дызайну і мадэлявання.

Першыя 4 занаткі прысвецім дызайну – зможам зрабіць самалёт ці ракету, асвятляльнік ці рамку для люстэрка. Увогуле кажучы, выпрабуем нашу фантазію і канструктарскія здольнасці.

Наступныя 4 заняткі мы будзем будаваць гарады з кардону. Глянем на будынкі Захі Хадыд і Антоніё Гаўдзі, Хундэрвасера і Мельнікава, ле Карбузье і Міс ван дэр Роэ. Самі зможам стварыць  Вавілонскую вежу або Калізей, лялечны домік або паркоўку.

Курс вядзе мастак Bazinato, які ў сваёй творчасці вельмі часта выкарыстоўвае экалагічныя матэрыялы, у тым ліку – кардон.

«Дзіцячыя Творчыя Майстэрні» – праект Галерэі «Ў», створаны для дзетак ад 7 да 14 гадоў, асноўная задача якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі,  дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. «Дзіцячыя Творчыя Майстэрні» існуюць 4 гады. За гэты час было створана пяць паўнавартасных курсаў для дзетак і восем тэматычных фестываляў.

Пачатак заняткаў 18 кастрычніка
Кожную нядзелю 14.00 – 15.30
Заняткі платныя
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960
Запісацца таксама можна тут:
https://www.facebook.com/Majsterni
dtm@ygallery.by
Галерэя сучаснага мастацтва Ў
Мінск, пр-т Незалежнасці, 37 а


Вам можа быць цікава

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Творчая сустрэча з Арцёмам Шуканавым у Лодзі

14.03.2026 (18:00 - 20:00) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

Мікола Дзядок у Кракаве

15.03.2026 (15:00 - 16:30) ------------

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ