Новы год з беларускімі танцамі ў Вільні

31.12.2023 - 01.01.2024 20:30 - 05:00 Беларускі дом (Vilniaus, 20) 10 еўра
 
Як шукаеце, дзе сустракаць Новы год, каб утульна, весела і сярод сваіх, то ў нядзелю, 31 снежня, завітвайце у Цэнтр беларускай супольнасці і культуры.




Дата: 31 снежня

Час: з 20.30 і да ранку (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом, Vilniaus, 20, Вільня 


Будуць танцы! 

Таварыства літоўскай этнічнай культуры ладзіць Новы год з беларускімі ды літоўскімі музыкамі. 

Падыходзьце ў 20.00, калі хочаце дапамагчы раскласці пачастункі, а ў 20:30 пачнуць танчыць — і будуць танчыць усю ноч! 

Далучайцеся ў любы момант! 

Запрашаюцца ўсе-ўсе незалежна ад узросту, з парай ды без пары!


З сабой вазьміце:

 святочны настрой

 абутак для танцаў ці шкарпэткі (у вулічным абутку не танчаць)

 ласункі сабе ды сябру 


Кошт — 10 еўра наяўнымі музыкам у капялюшык!




Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча з Аляксандрам Чарнухам у Варшаве

18.06.2026 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Купалле ў Суле

20.06.2026 14:00 - 21.06.2026 19:00 парк гісторыі Сула (Стаўбцоўскі раён)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ