Новы “Кірмаш праектаў” у Магілёве: культурніцкія амбіцыі, якіх чакаў горад

14.01.2014 18:00 - 20:00 антыкавярня “Чердак” (вул. Ленінская, 7) Бясплатнае

14 студзеня ў Магілёве адбудзецца новы “Кірмаш праектаў”, мэта якіх – зрабіць культуру горада больш адчувальнай у нашым імклівым жыцці, аб’яднаць генератараў ідэй і тых, хто можа аказаць важную арганізацыйную, фінансавую ці аналітычную дапамогу. І, што прыемна адзначыць па завяршэнні прыёму заявак арганізатарам, грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, спадзевы спраўдзіліся: чарговы “Кірмаш” мае ўсе шанцы падтрымаць мінулагоднюю хуткасць нарошчвання грамадскага патэнцыялу развіцця Магілёва ўжо не проста як часовай культурнай сталіцы, а як выбітнага культурніцкага цэнтра ў Беларусі.

На “маланкавай прэзентацыі” ідэй для культуры горада будуць прадстаўленыя 10 праектаў, сярод якіх:

Kirmash_КП1401_Магілёў_final

–          актуальныя фарматы існавання традыцыйнай беларускай культуры;

–          маштабны працяглы праект, які можа вывесці музычнае жыццё горада на крок наперад;

–          ідэя мабільнага дадатку з самай запатрабаванай і “жывой” інфармацыяй пра Магілёў, які будзе карысным і жыхарам горада, і яго наведнікам;

–          праекты стварэнні новых аб’ектаў, якія нададуць эмацыйнасці і асэнсаванасці публічнай прасторы горада і вернуць страчаны сімвалічны “падмурак” яго заснавання;

–          задума па набліжэнні паэтычных скарбаў беларускай літаратуры да нашага штодзённага жыцця;

–          выключна светлы і відовішчны гарадскі фестываль;

–          унікальны для Беларусі фестываль, здольны ўзмацніць культурніцкі, а дакладней, субкультурніцкі імідж Магілёва;

–          арт-праект, які можа спрасціць збор сродкаў для мастакоў і іншых таленавітых людзей.

Кожны праект пройдзе праз фільтр грамадскай ацэнкі і аналітыкі на запатрабаванасць, унікальнасць і жыццяздольнасць у сённяшніх рэаліях Магілёва і Беларусі.

Калі тэматыка праектаў вам блізкая, калі вам цікава, як фармуецца і куды рухаецца супольнасць самых актыўных і творчых людзей Магілёва, а таксама калі вы адчуваеце ў сабе здольнасць зрабіць свой унёсак у рэалізацыю вартых таго ідэй, прыходзьце! Працоўная і нефармальная атмасфера гарантуецца!

Месца правядзення: антыкавярня “Чердак”, вул. Ленінская, 7.

Пачатак: 18:00.

Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі.

Даведкі па тэл.: (029) 319-93-09 — каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Магілёўскім рэгіёне Юры Стукалаў.

Запрашайце “Кірмаш праектаў” у свой горад!


Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «Шаржы на Петруся Броўку» ў Мінску

25.06.2025 18:00 - 03.08.2025 18:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Арніталагічная экскурсія «Уладар пярсцёнкаў» на Палессі

19.07.2025 (06:00 - 21:00) Нацпарк Прыпяцкі (Гомельская вобл.)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

09.08.2025 12:00 - 10.08.2025 17:00 Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ