“Новы Замак” у Гародні

24.03.2017 18:00 - 18:00 Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry (вул. Савецкая, 3) Уваход вольны

у Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry, вул. Савецкая, 3.

Гародня ўвесь час знаходзілася ў авангардзе літаратурнага жыцця Беларусі. Пачынаючы з часоў “нашаніўства”, калі тут арганізаваўся гурток беларускай моладзі, першая суполка для знакамітай Зоські Верас, да эпохі БНР, шасцідзясятніцтва Васіля Быкава і Аляксея КарпюкаДануты Бічэль, трывалых цэнтраў беларушчыны на падворку Ларысы Геніюш ў Зэльве, у музеі Алеся Белакоза ў Гудзевічах – і аж да 1980-х, калі ў Гродне з’явілася суполка постмадэрністаў Юры Пацюпы, Андрэя Пяткевіча, Юры Гуменюка, Эдуарда Мазько. Жыццё на памежжы сутыкала гарадзенскіх літаратараў з польскай, літоўскай, рускай культурамі, што дабратворна ўздзейнічала на іх творчую манеру і светапогляд.

У 2010-я гады Гродна застаецца пунктам прыцягнення творчых сіл, нягледзячы на моцную і традыцыйную для Беларусі цэнтралізацыю ў Мінску. Тут ствараюць нацыянальную літаратуру паэты і празаікі, барды і крытыкі, перакладчыкі і эсэісты.

24 сакавіка а 18.00 у Цэнтры гарадскога жыцця #uCentry, вул. Савецкая, 3 (Гродна) адбудзецца прэзентацыя чарговага нумару літаратурнага альманаха гарадзенскай філіі ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” “Новы замак”. У імпрэзе возьмуць удзел аўтары і рэдактары выдання Сяргей Астравец, Анатоль Брусевіч, Валянцін Дубатоўка і інш.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

03.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ