«Новыя формы і фарматы мастацтва ў ХХ і XXI стагоддзях: ад рэдзі-мэйда да відэаарта»: лекцыя ў Мінску

02.03.2022 19:00 - 20:30 Арт-Фабрыка (вул. Свярдлова, 2) Бясплатнае

2 сакавіка клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» запрашае на лекцыю пра сучаснае мастацтва.



Дата: 2 сакавіка

Час: 19.00

Месца: Арт-Фабрыка, вул. Свярдлова, 2, Мінск

Межы таго, што можа лічыцца мастацтвам, увесь час пашыраюцца за кошт новых вынаходніцтваў — як чыста мастацкіх, так і навукова-тэхналагічных. Пачынаючы з ХХ стагоддзя гэты працэс імкліва паскараецца, дадаючы ўсё новыя віды мастацтва да ўжо існуючых.

Удзельнікі лекцыі даведаюцца, якія прынцыпова новыя і незвычайныя формы мастацтва стала прымаць у XX і XXI стагоддзі, пачынаючы з рэдзі-мэйдаў Марсэля Дзюшана і заканчваючы відэаартам.

Гаворка пойдзе пра тое, як арыентавацца ў той разнастайнасці спосабаў бытавання мастацтва, якая існуе сёння ў дадатак да традыцыйнага жывапісу, графікі, скульптуры.

Лектарка — Дар’я Пушко, мастацтвазнаўца, арт-эдвайзерка, лектарка, куратарка «Факультатыва» і курса «Школа калекцыянера».


Вам можа быць цікава

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Лекцыя "Прастора ў кадры" ў Мінску

04.01.2026 (16:00 - 18:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ