«Няскораныя»: адкрыццё выставы пра рэпрэсаваных беларусаў і сустрэча з Наталляй Хершэ ў Лондане

05.08.2022 - 21.08.2022 18:00 - 20:00 Скарынаўская бібліятэка (37 Holden Road) Бясплатнае

5 жніўня Скарынаўская бібліятэка ў Лондане запрашае на выставу «Няскораныя», прысвечаную ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі.



Дата: 5 жніўня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, Лондан 

Выстава складаецца з кніг і артэфактаў, звязаных з выбітнымі дзеячамі і простымі беларусамі, зняволенымі і забітымі сталінскімі спецслужбамі, а таксама з імёнамі сённяшніх беларускіх палітвязняў.

Выстава адкрыецца а 18-й экскурсіяй і гібрыднай зум-сустрэчай з былой палітзняволенай Наталляй Хершэ, чыю турэмную робу можна будзе пабачыць на выставе.

Далучыцца да сустрэчы са спадарыняй Наталляй дыстанцыйна можна будзе а 19-й па лонданскім часе па зум-спасылцы. (Meeting ID: 820 0390 5185 Passcode: 288148)

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ