Недатыкальнасць прыватнага жыцця, ці Privacy за кубак кавы» Прэзентацыя медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага

25.06.2016 18:30 - 19:00 Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам «Хуліган») Уваход вольны

25 чэрвеня (субота) у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца інтэрактыўная прэзентацыя медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага «Недатыкальнасць прыватнага жыцця, ці Privacy за кубак кавы». Мадэратары – студэнты канцэнтрацыі «Інтэрнэт і грамадства».

Ці гатовыя вы аддаць ключы ад сваёй кватэры першаму-лепшаму за бясплатны кубак кавы? Наўрад ці. А як наконт такой нязначнай дробязі, як гісторыя пошуку ў сеціве ці адрас старонкі ў сацыяльнай сетцы?

Мы жывем у захапляльныя часы, калі фітнэс-бранзалеты кантралююць наш сон, інтэрнэт-банкінг аўтаматычна аплачвае рахункі, а лядоўня вось-вось навучыцца замаўляць прадукты дадому без нашага ведама. Жыццё поўніцца камфортам, як ніколі. Але ёсць адно невялікае але: гэтыя разумныя гаджэты, анлайн-сэрвісы і мабільныя праграмы абменьваюць свае магчымасці толькі на асабістую інфармацыю.

Здавалася б, каго можа цікавіць профіль шараговага карыстальніка ў сацыяльнай сетцы, чыё імя ніколі не з’яўлялася ў гучных загалоўках? А што калі віртуальнае дасье, якое вядуць на вас сэрвісы, праграмы і сацыяльныя сеткі, можа паўплываць на даволі рэальныя падзеі вашага жыцця: рашэнне банка выдаць крэдыт ці рашэнне патэнцыйнага працадаўцы прыняць вас на працу?

Ці задумваемся мы пра каштоўнасць нашых персанальных звестак, ці ведаем, хто, дзе і як можа іх выкарыстоўваць? Размова пра «шэрыя» зоны прыватнасці анлайн адбудзецца з медыяэкспертам Паўлюком Быкоўскім.

Паўлюк БыкоўскіПаўлюк Быкоўскі – вядомы беларускі палітычны аглядальнік, аналітык, медыяэкcперт у сферы новых медыя. Карэспандэнт «Deutsche Welle» ў Беларусі. Лаўрэат прэміі «Dot-Журналистика» ў намінацыі «За пределами Рунета» ў 2012–2014 гг.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook.

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Сяргея Арышчанкі і Алены Ліпінскай «Зрух» у Мінску

17.04.2025 19:00 - 18.05.2025 19:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Галіна Азеран у Берліне

14.05.2025 (20:00 - 22:00) Ballhaus Prinzenallee (33 Prinzenallee)

«Крамбамбуля» ў Вільні

31.05.2025 (19:00 - 21:00) Vakaris (A. Stulginskio g.8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ