Прэзентацыя новага выдання «Ордэна Белай Мышы» Уладзіміра Арлова ў Вільні

09.11.2022 19:00 - 21:00 кавярня Paviljonas (Pylimo g. 21B) Бясплатнае

9 лістапада ў 19.00 у кавярні Paviljonas, Pylimo g. 21B адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым з нагоды новага выдання ягонай легендарнай кнігі выбранай прозы «Ордэн Белай Мышы».



Дата: 9 лістапада

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: кавярня Paviljonas, Pylimo g. 21B, Вільня.


Уладзімір Арлоў — адзін з самых папулярных пісьменнікаў сучаснай Беларусі, лаўрэат прэміі «Еўрапейскі паэт свабоды» (Гданьск, 2010) і незалежнай беларускай прэміі імя Ежы Гедройца за лепшую кнігу прозы 2017 г.

У сустрэчы возьме ўдзел вядомы беларускі музыка, кампазітар і тэатральны прадзюсар Раман Арлоў, у выкананні якога прагучаць улюбёныя песні Уладзіміра Арлова і многіх іншых беларусаў. Раман Арлоў — аўтар дзясяткаў хітоў, якія выконваюцца папулярнымі беларускімі артыстамі, аўтар дзвюх рок-фольк опер і праекту «У нескладовае».




Вам можа быць цікава

Выстава Крысціны Мельнік-Субцэльнай «Перад красой тваёй маўчаць» у Мінску

27.01.2026 17:00 - 15.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Святочны фем-стэндап у Вільні (18+)

08.03.2026 (19:30 - 21:30) Line Up (Geležinkelio g. 6)

Беларускі квіз у Філадэльфіі

10.03.2026 (19:00 - 21:00) Belarus Community Center (200 Geiger rd)

Акустычны Вольскі ў Капенгагене

19.03.2026 (19:00 - 21:00) Ungdommens Demokratihus (Slagtehusgade 10a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ