ПАДЗЕЯ ДНЯ: Семінар «Як „апазнаваць“ маніпулятыўную інфармацыю і як ёй супрацьстаяць» у Вільні

10.05.2022 18:30 - 19:30 Беларускі дом (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

10 траўня ў Беларускім доме ў Вільні адбудзецца семінар, на якім можна прапампаваць уменне працаваць з інфармацыяй, распазнаваць маніпуляцыі, арыентавацца ў інфапрасторы.



Дата: 10 траўня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі дом, Vilniaus g. 20, Вільня

Дэзінфармацыя пагражае бяспецы, грамадзянскаму дыскурсу, згуртаванасці грамадства і дэмакратычнаму кіраванню. Гэта разумеюць усе, але! Як навучыцца адрозніваць дэзінфармацыю і галоўнае, як ёй супрацьстаяць?

У рамках семінара, з дапамогай падыходу IREX «Вучыся адрозніваць» (L2D), будуць распавядаць пра тое, як:

— павысіць устойлівасць да дэзінфармацыі;

— распазнаваць маніпулятыўную інфармацыю;

— прадухіляць распаўсюджванне дэзінфармацыі і адмаўляць наратывы, які выклікаюць канфлікты, і мову нянавісці;

— арыентавацца ва ўсё больш забруджаных анлайн-прасторах і прымаць рашэнні на аснове фактаў і якаснай інфармацыі.

Выпрацуйце здаровыя звычкі для ўзаемадзеяння з інфармацыяй.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Каляды з Сержуком Доўгушавым у Маямі

18.02.2026 (16:00 - 18:00) 4600 Hillcrest Dr (4600 Hillcrest Dr)

GODS TOWER у Познані

20.02.2026 (18:00 - 20:00) W_Sercu (Al. Niepodległości 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ