Падзвядзенне вынікаў конкурсу “А-LOVak”

23.12.2014 19:00 - 22:00 бар “ДК” (вул. Талбухіна, 4) Бясплатнае

Для тых, хто піша, але яшчэ хавае свае творы ў шуфлядзе пісьмовага стала, платформа  Litara-A арганізавала конкурс“А-LOVak”.

За два тыдні на конкурсную скрыню Litara-A прыйшло  136 твораў розных памераў, жанраў і стыляў. Але конкурс “А-LOVak” – гэта  не проста спаборніцтва маладых аўтараў, а магчымасць быць пачутым, зразумелым і, што вельмі важна, ацэненым прафесійным журы. Суддзі конкурса –  Андрэй Хадановіч, Альгерд Бахарэвіч, Віталь Рыжкоў, Глеб Лабадзенка і Ганна Комар абіралі лепшыя творы ў чатырох намінацыях: “Лепшы верш”, “Лепшы пераклад”, “Лепшы празаічны твор”, “Лепшае эсэ”.Журы выстаўлялі адзнакі па 10-бальнай шкале, ацэньваючы 2 параметры: змест і форму.

Балы падлічаны, пераможцы вызначаны, і Litara-A запрашае ўсіх на імпрэзу, зробленую з нагоды конкурса!
23-га снежня, 19.00, у бары “ДК” адбудзецца падзвядзенне вынікаў конкурсу “А-LOVak”. У праграме вечара:

  • чытанне лепшых твораў,
  • узнагароджванне пераможцаў,
  • гульні і конкурсы,
  • DJ Poise,
  • цеплая творчая атмасфера.

Хай пераможа мастацтва!;)


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

18.09.2026 (21:00 - 23:00) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ