Паэт Дзмітрый Строцаў у Берліне

01.07.2022 19:00 - 21:00 інстытут Пілецкага (Парызер Плац 4А) Бясплатнае

1 ліпеня ў Берлінскім інстытуце Пілецкага адбудзецца сустрэча з паэтам Дзмітрыем Строцавым.



Дата: 1 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: інстытут Пілецкага, Парызер Плац 4А, Берлін


Дзмітрый Строцаў прэзентуе свае вершы, напісаныя ў 2008-2022 гадах і прысвечаныя ваеннай і палітычнай агрэсіі Расіі супраць іншых народаў.

Паэзія спадара Строцава зафіксавала праявы расійскага мілітарызму: напад на Грузію, акупацыю Крыма, напад на ўсход Украіны ў 2014 годзе, барацьбу з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі і вайну супраць Украіны.


Так вершы дакументуюць рэалізацыю расійскага «тэрытарыяльнага збору», накіраванага на аднаўленне савецкай імперыі.

У імпрэзе бяруць удзел таксама літаратары Андрэй Хадановіч, Наталля Бельчанка, Эндру Вэйхэ і Наталля Русецкая. Будзе чытанне на чатырох мовах — беларускай, украінскай, рускай, польскай і нямецкай, і тэксты складуцца ў адзіны шматмоўны наратыў.


Уваход вольны, але патрэбная рэгістрацыя па спасылцы.


Імпрэза ладзіцца ў межах беларускай праграмы Інстытута Пілецкага ў супрацоўніцтве з InBelKult 2.0 (Інстытут беларускай культуры ў Варшаве).




Вам можа быць цікава

Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 18:00 - 28.06.2026 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Дэпатрыяцыя» ў Варшаве

09.06.2026 18:00 - 26.06.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Выстава Анатоля Кухарчука «Таямніца чорнага квадрата» ў Гродне

18.06.2026 17:00 - 07.07.2026 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ