Паэт Дзмітрый Строцаў у Варшаве

20.06.2022 19:00 - 21:00 Дом сустрэч з гісторыяй (Karową, 20) Бясплатнае


20 чэрвеня паэт Дзмітрый Строцаў выступае ў Варшаве! Разам са спадаром Дзмітрыем у імпрэзе бяруць удзел Андрэй Хадановіч, Агнешка Совіньска, Наталля Бельчанка.



Дата: 20 чэрвеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Дом сустрэч з гісторыяй, Karową, 20, Варшава

Будзе чытанне тэкстаў адразу на беларускай, украінскай, рускай і польскай мовах.

Спадар Дзмітрый прэзентуе творы, напісаныя з 2008 па 2022 гг. і прысвечаныя ваеннай агрэсіі Расійскай Федэрацыі ў адносінах да суседніх з ёй краін.

Спадару Дзмітрыю важна сведчыць, што напад Расійскай Федэрацыі на Грузію ў 2008 г., акупацыя Расіяй украінскага Крыма і захоп усходніх раёнаў Украіны ў 2014-м, жорсткае задушэнне пратэстаў і знішчэнне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ў 2020 г. і маштабнае ваеннае ўварванне ва Украіну ў 2022 -м з’яўляюцца звёнамі аднаго ланцуга, этапамі рэалізацыі аднаго геапалітычнага праекту Расійскай Федэрацыі па «збіранні земляў» і аднаўленні Імперыі ў межах Савецкага Саюза.

Сустрэча адбудзецца ў рамках праграмы Беларускага інстытута Пілецкага (Берлін) у супрацоўніцтве з ІнБелКультам 2.0 (Інстытут беларускай культуры) і Домам сустрэч з гісторыяй.

Уваход вольны!



Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Купалле пад Тбілісі

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 (Асурэці)

Імпрэза «Лавандавыя мроі» ў Мінску

14.07.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ