Паэтка Наста Кудасава ў віртуальнай кавярні ЗНО

05.05.2022 19:00 - 20:30 анлайн Бясплатнае

5 траўня віртуальная кавярня ЗНО Беларускага Калегіюма ладізць анлайн-сустрэчу з паэткай Настай Кудасавай.



Дата: 5 траўня

Час: 19.00 (час мінскі)

Месца: Zoom

Паэзія не апелюе да рацыянальнага, яна вяртае чалавека ва ўлонне першабытнай веды: ад збытку цывілізацыйных раскошаў да «рэчаў першай неабходнасці». Яна ўзнікае бы пакліканне якогасьці прыроднага інстынкту. Як птушкі ведаюць ад нараджэння свой шлях у вырай, так у нас убудаваная патрэба паэтычнага выказвання, бо яно здольнае арганізаваць чалавечы свет, вытлумачыць боль і падараваць спакой. Парадаксальна, але акурат праз паэтычнае слова мы набліжаемся да бясслоўя, да невымоўнага.

Пра моц і бяссілле паэзіі і пойдзе гутарка.

Мадэратарка — Ганна Севярынец.

Рэгістрацыя па спасылцы

Трансляцыя размовы будзе весціся на youtube-канале Калегіюма.


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

01.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Народзіны суполкі «Dapamoga» ў Вільні

05.09.2026 (14:00 - 23:55) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ