«Чаму я стаў паэтам...» Паэтычная лекцыя ў Мінску

21.03.2022 19:00 - 20:30 літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) Бясплатнае

21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на паэтычную лекцыю «Чаму я стаў паэтам...»



Дата: 21 сакавіка

Час: 19.00

Месца: літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. М. Багдановіча, 7а, Мінск

«Ой, чаму я стаў паэтам...» — задаўся шмат у чым рытарычным пытаннем Максім Багдановіч 110 гадоў таму. І сапраўды, што падштурхоўвае людзей узяцца за паэтычныя вымудры, рыфмаванне словаў і нязвыклыя рытмічныя пабудовы сказаў?

Пэўнага адказу на гэтыя пытанні няма. Але час паказвае, што чалавек не можа абысціся без такой парадаксальнай з’явы, як паэзія, і звяртаецца да яе ў спадзеве, што яна сфармулюе адказы на невымоўнае.

Лектар — загадчык музея Міхал Бараноўскі — прапануе паразважаць пра гэта ўслых і паспрабаваць разабрацца:

— У чым ёсць прырода паэзіі і нашто яна патрэбна людзям?

— Як да яе прыходзіць чалавек?

— Як пісаць вершы, каб табе прысвяцілі музей?

— На якія ранейшыя і цяперашнія паэтычныя зборнікі варта звярнуць увагу?

А таксама паслухаць колькі ўласных гісторый, вершаў і песень ад лектара.


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Голуба «Паміж небам і зямлей» у Вільні

28.03.2026 17:00 - 11.04.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Лайтовы ў Мінску

10.04.2026 (19:00 - 21:00) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Лекцыя «Толкін і Беларусь» у Рызе

19.04.2026 (16:00 - 18:00) Кавярня Музея моды (Grēcinieku iela 24-1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ