Паэтычны вечар «Пошук і настальгія» ў Вільні

13.01.2023 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае

Вечар пятніцы, 13 студзеня, прапануем правесці паэтычна. У прасторы CreateCulture Space — паэтычная вечарына «Пошук і настальгія».



Дата: 13 студзеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 

Добранькая магчымасць сабрацца і пачытаць свае ці чужыя ўлюбленыя тэксты, атрымаць фідбэк ці проста пабыць побач ва ўразлівасці і чуллівасці.

Тэма вечара — пошук і настальгія, станы, знаёмыя ды актуальныя для беларускіх творцаў і слухачоў.

Прыходзьце ж паслухаць тэксты маладых аўтарак і аўтараў ды папіць гарбаткі ў цёплым сяброўскім коле. Будзе час і для адкрытага мікрафона! Далучайцеся са сваімі творамі!

Уваход вольны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ