Паказ фільма «Беларускія песні: традыцыя адлегласці» ў Варшаве

19.02.2025 19:00 - 21:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa, 6a) Бясплатнае



У сераду, 19 лютага, Беларускі Моладзевы Хаб працягвае Тыдзень роднай мовы паказам дакументальнага фільма Арцёма Лобача «Беларускія песні: традыцыя адлегласці».




Будзе таксама сустрэча з рэжысёрам Арцёмам Лобачам і адным з герояў фільма — Сяргеем Доўгушавым.

Традыцыйныя беларускія песні і сучасная музыка, старажытнасць і будучыня, мудрасць і маладосць — пра гэта распавядае фільм, у якім «у галоўных ролях» зняліся гурты Re1ikt, Vuraj і Shuma, а таксама жыхары беларускага Палесся.

Пасля прагляду паразмаўляюць пра стварэнне стужкі і беларускія спевы, а таксама паслухаюць музычны сюрпрыз ад Сяргея Доўгушава.


Уваход вольны, данаты вітаюцца.



Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ