Тыдзень беларускай культуры «Гучная Беларусь» у Вормсе (Германія)

24.06.2022 - 26.06.2022 11:00 - 19:00 LINCOLN THEATER (Obermarkt 10) Бясплатнае


24 чэрвеня ў нямецкім Вормсе распачынаецца Тыдзень беларускай культуры «Гучная Беларусь». Падчас усіх імпрэз Тыдня збіраюць ахвяраванні на карысць Марыі Калеснікавай.



Дата: з 24 па 26 чэрвеня


Месца: LINCOLN THEATER, Obermarkt 10, Вормс


24 чэрвеня ў 11.00 (час мясцовы) пакажуць дакументальны фільм «Courage» аб беларускіх пратэстах, а пасля адбудзецца гутарка з рэжысёрам Аляксеем Палуянам.

Уваход вольны, але патрэбна зарэгістравацца па тэлефоне 06241853-1053 ці па адрасе sabine.dehoff@worms.de.



25 чэрвеня ў 22.00 (час мясцовы) граюць сумесны канцэрт беларускія музыкі Галіна Азяран пад сцэнічным імем CHIKISS і Наталля Куніцкая, вядомая як MUSTELIDE.

Квіткі — 9 еўра загаддзя і 12 еўра ў дзень канцэрта. Замовіць іх можна па тэлефоне 062412000-450. 


26 чэрвеня ў 17.00 (час мясцовы) адбудзецца дыскусія аб сучасным становішчы беларускай культуры «Вярнуцца да нулявой кропкі?».

У Беларусі з 1990-х гадоў склаўся неаднастайны самастойны культурна-літаратурны ландшафт. З радыкальным прыгнечаннем пратэстаў і стварэннем рэпрэсіўнага апарата, што пашырае страх, цэнтральныя месцы і інстытуты незалежнаму культурнаму жыццю былі і будуць разбураны і галоўныя пытанні сярод іншых сёння: 

Што азначачае гэта сітуацыя «нулёвай кропкай» для культуры ў Беларусі і за яе межамі?

Якую ролю грае культура ў перыяды вайны і крызісу?

У дыскусіі бяруць удзел:

Ірына Герасімовіч (Мінск/Цюрых) — перакладчыца, эсэістка і культурная пасярэдніца. Яна таксама працуе драматургам і куратарам у вобласці выяўленчага мастацтва і з’яўляецца чальцом Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі. З 2021 года з’яўляецца аспіранткай Славянскай семінарыі Цюрыхскага ўніверсітэта.

Доктар Ніна Велер (Берлін) — славістка, адмысловец па літаратуры і культурны пасярэднік. Яна займаецца культурай памяццю, літаратурнай індустрыяй і папулярнай культурай ва Усходняй Еўропе.

Уваход вольны, але патрэбная рэгістрацыя тэлефоне 06241853-1053 ці sabine.dehoff@worms.de.












Вам можа быць цікава

Выстава Эдуарда Кавальца «Эд. Насельнікі раю» ў Мінску

01.08.2025 19:00 - 30.09.2025 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Шпацыр па Беластоку з Алесем Кіркевічам

21.09.2025 (11:00 - 13:00) (стаянка аўтобусаў каля парка Браніцкіх)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ