Паказ фільма «На Чорных Лядах» у Беластоку

03.09.2023 18:30 - 20:00 хаб «Новая Зямля» (ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A) Бясплатнае
 У нядзелю, 3 верасня, у Беластоку — новы кінасеанс па-беларуску. Гэтым разам глядзяць фільм Валерыя Панамарова «На Чорных Лядах» паводле Васіля Быкава.



Дата: 3 верасня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: хаб «Новая Зямля», ul. Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Беласток 


Канец Слуцкага паўстання 1920 года. Некалькі беларускіх паўстанцаў ідуць лясамі, спрабуючы сысці ад бальшавікоў, але неўзабаве разумеюць, што цалкам акружаны. 

Яны даведаюцца, што чырвоныя забіваюць палонных, а іх целы возяць па вёсках для апазнання. Сваякоў затым таксама расстрэльваюць ці рэпрэсуюць.

 Каб гэтага не дапусціць, паўстанцы прымаюць рашэнне ўчыніць у глухім месцы групавое самагубства. Самаму малодшаму з іх даручана пахаваць целы, ён застаецца ў жывых. 


Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Фэст «Зорны палац» у Жамыслаўлі

01.08.2026 (16:00 - 23:55) Сядзіба Умястоўскіх (Гродзенская вобласць)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ