• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Паказ фільма “Народныя мсціўцы” паводле Васіля Быкава

Пачатак: 03.03 (14:00)
Канец: 03.03 (15:15)
К/З Мінск
(Мінск, Кастрычніцкая, 5)
Кошт: 10 руб.
Google

НАРОДНЫЯ МСЦІЎЦЫ

Сюжэт фільма:
БССР, 1958г. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік “органаў”, Вусаў. Яго тут усе добра памятаюць па арэстах і забойствах перад вайной. Усе думалі, што ён загінуў, але ж не, жыве і відаць няблага – маладжавы, у добрым касцюме, з ардэнамі.
Чацьвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў.
І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна – смерць.

Слоган фільма: “Забыць нельга адпомсціць”.”ЗАБЫЦЬнельгаАДПОМСЦІЦЬ. Коску пастаў сам”

Мова: беларуская

Год: 2019

Прэм’ерны статус: нацыянальная прэм’ера, пракат і адпраўка фестывальных заявак пакуль не рабіліся

Жанр: драма

Узроставая катэгорыя: 12+

Рэжысёр: Аляксандар Меліхавец

Акторскі склад: Дзьмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь, Ілля Ясінскі, Канстанцін Воранаў, Аляксандр Вафік, Паліна Дабравольская і інш.

Трэйлер:

Сайт фільма: мсціўцы.бел

 

СЕАНСЫ

к/з Мінск, малая зала (вул. Кастрычніцкая, 5)

2 сакавіка (субота): 14:00; 15:15

3 сакавіка (нядзеля): 14:00; 15:15

Кошт квітка 10 руб.

КВІТКІ

ByCard (кропкі продажу і сайт)

Каса к/з «Минск» (вул. Кастрычніцкая, 5)

 

Спраўка пра рэжысёра:

Аляксандар Меліхавец, 32 гады, нарадзіўся ў Менску

Ў якасці рэжысёра з 2009г. па 2018гг. здымаў музычныя кліпы, сацыяльныя ролікі. Мае ўзнагароды прэмій “Кліп-марафон”, “Street Awards”, Фестываля ва Фрайтбурге (Германия)

Фільмаграфія:

2011г. – “Максім Багдановіч. Жыў для Беларусі”, к/м ігравы фільм

2013г. – “Янка Купала. Жыў для Беларусі”, к/м ігравы фільм

2018г. – “Два гады таму”, дакументальны фільм

2018г. – “Паляшук” (паводле апавядання Ўладзімера Караткевіча), к/м ігравы фільм

2019г. – “Народныя мсціўцы” (паводле апавядання Васіля Быкава), п/м ігравы фільм

Фільм “Народныя мсіўцы” з’яўляецца дэбютам рэжысёра ў паўнаметражным кіно.

 

Факты пра фільм:

Фільм пачаў здымацца ў 2010г.

З 2010 па 2018г. фільм здымаўся тройчы (амаль цалкам) і з-за розных перашкодаў толькі на трэцы раз быў завершаны.

У фільме было тры абсалютна незалежных адзін ад аднаго склада актораў.

Здымачная група і склад актораў – цалкам беларускія.

Гукавое афармленне, агучка рабіліся на тым жа абсталяванні і тымі ж людзьмі, што і на валікіх праектах з бюджэтамі ў некалькі мільёнаў даляраў.

Для фільма кампазітарам Ягорам Дзыгуном напісаны арыгінальны саўндтрэк.

Узроставая катэгорыя фільма – 12+ гадоў

 

У чым адметнасці фільма?

Можна вызначыць некалькі складальнікаў. Гэта беларуская гісторыя/тэма. Гэта Васіль Быкаў. Гэта беларуская мова.

Арыгінальных беларускіх фільмаў на беларускай мове не было ў пракаце каля 25 год. І гэта даволі дзіўна і як для мяне асабіста, непрыемна. Яшчэ больш дзіўна тое, што такіх фільмаў не толькі няма ў пракаце, але і наогул не ствараецца. Пры тым, што на нацыянальны конкурс “Лістапада” было адпраўлена каля сотні заявак. То бок, у Беларусі ёсць каля сотні практыкуючых рэжысёраў (а іх болей, насамрэч), каля паўсотні прадусараў і тысячы прадстаўнікоў іншых кінапрафесій. А якія фільмы на беларускай мове вы ведаеце? Іх няма. Хацелася б падштурхнуць кінаграмадства да стварэння такога кіно – беларускага па мове і тэматыцы/праблематыцы.

Прыемна, што апошнім часам з’яўляюцца ініцыятывы з беларускай мовай у кінапракаце. Але пакуль гэта даволі вузкі нішавы сегмент. І гэта ўсёж-такі, не наша кіно. Я лічу, што пракат павінен быць калі не цалкам, то на 50% беларускамоўным (дубляж замежнага кіно), але больш значнай падаецца сёння задача стварэння свайго кінакантэнта, беларускага і па мове і па сэнсах. Па сутнасці, гэтыя напрамкі (дубляж замежных і стварэнне сваіх) павінны распрацоўвацца паралельна.

Па-сутнасці, кожная такая ініцыятыва – гэта маленькі народны рэферэндум, калі людзі могуць паказаць цікаўнасць да гэтая тэмы. Які паказвае, ці будзе ў нас развівацца беларуская мова ў кіно, ці будзе яна ў пракаце, ці будуць яго фінансаваць.

Якая асноўная прычына таго, што ў нас няма беларускага кіно (па мове, па тэмах)?

Зараз асноўная прычына, як не дзіўна, не палітычная, а эканамічная. Усе хочуць зарабіць: кінагрупа, прадусары, дыстрыбьютары, кінапракатчыкі, рэкламшчыкі. І ўсе адначасова ўпэўнены, што зарабіць на беларускамоўным і беларускім па тэмах кіно немагчыма ў прынцыпе. Прычым гэтая сітуацыя тычыцца і недзяржаўных структур і асобных людей і дзяржаўных.

З іншага боку, я бачу вялікую патэнцыйную цікаўнасць ад глядача. А ёй пакуль няма як рэалізавацца.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «У Беларусі і так страшна жыць, а калі ты яшчэ ўжываеш беларускую мову, то адчуваеш дадатковую рызыку»
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Падземнае мора Анемпадыстава
    • Дзве цудоўныя беларускія кнігі выклалі ў вольны доступ
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип