Пакроўскі кірмаш у Азярцы

14.10.2023 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту ад 6 рублёў


 У суботу, 14 кастрычніка, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — Пакроўскі кірмаш.




Дата: 14 кастрычніка

Час: з 14:00 да 15:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён


«Прыйшлі Пакровы — равуць дзеўкі як каровы», — казалі ў народзе 14 кастрычніка. 


Менавіта з гэтага часу пачынаўся самы спрыяльны перыяд для вяселляў.

 Уся цяжкая сельскагаспадарчая праца ў полі завяршалася, а на сталах з’яўляўся багаты ўраджай. 

Гаспадары ў гэты дзень абавязкова назіралі за надвор’ем. Калі на Пакровы цёпла, то і зіма будзе цёплай. 

То прыходзьце пабачыць традыцыйныя абрадавыя дзеі, пачуць восеньскія і вясельныя песні, найгрышы на музычных інструмента.

Вас чакае: 

Абрад «Сватанне»; 

Абрад «Выправаджэнне ў войска»;

 Кірмаш ад народных майстроў; 

Майстар-класы; 

Народныя танцы і гульні.



Кошт квіткоў: для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў ды школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.




Вам можа быць цікава

Спектакль "Animal Tales" у Познані

25.10.2025 (18:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ