«Палац», «ГЫЧ Аркестр», VOŁOSI, Aiste Smilgeviciute & SKYLE

24.07.2013 08:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей Бясплатнае

Вялікі фолк-канцэрт «Дзень культуры народаў ВКЛ» адбудзецца 24 ліпеня ў рамках выставы «Партрэты ўладароў і магнатаў Вялікага Княства Літоўскага» ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага мастацкага музея. У пяцігадзінным канцэрце, які пачнецца ў 18:00, возьмуць удзел гурты з чатырох краін: беларускі «Палац» (пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”), украінскі «ГЫЧ Аркестр», польскі «VOŁOSI» (пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску) і літоўскі «Aiste Smilgeviciute & SKYLE» (пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі).

ВКЛ_афіша_фин_минНароды Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы звязвае агульная гісторыя — гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, — адзначаюць арганізатары канцэрта. — У сучасным свеце важна захоўваць агульныя культурныя традыцыі і сувязі гэтых краін. На мерапрыемстве мы паспрабуем перадаць атмасферу той эпохі і пазнаёмімся з сучаснай музычнай культурай краін Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы.

Таксама на пляцоўцы размесцяцца традыцыйныя рамесныя майстэрні ад Цэнтра народных рамёстваў «Скарбніца», выстава касцюма, даспехаў і зброі (XIII–XVI стст., рэканструкцыя) ад Маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Жывая гісторыя», вясёлыя танцы, віктарыны, прызы і спецыяльнае меню ад Арт-кафэ.

Гурт «Палац» — адна з самых папулярных і запатрабаваных груп у Беларусі. Група з’яўляецца родапачынальніцай стылю фолк-мадэрн. У аранжыроўках яны выкарыстоўваюць традыцыйныя аўтэнтычныя беларускія інструменты.

«ГЫЧ Аркестр» на дадзены момант з’яўляецца адным з самых запатрабаваных фестывальных калектываў. У сваёй музыцы яны спалучаюць этнічныя мелодыі Заходняй Украіны з элементамі мадэрну і джаза.

Струнны квінтэт «VOŁOSI» за два гады паспеў заваяваць Германію, Грузію, адзначыцца на самых маштабных пляцоўках Польшчы.

У творчым багажы «Aiste Smilgeviciutes & SKYLE» ўжо больш за дваццаць альбомаў, сярод якіх і музыка для спектакляў. У гэтым годзе калектыў атрымаў прэмію Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі за ўклад у культуру. У сваёй музыцы злучаюць розныя стылі ад фолка да арт-рока і выкарыстоўваюць як класічныя інструменты (віяланчэль, скрыпка, акардэон), так і старажытны літоўскі інструмент канклес (kanklės).

Білеты на канцэрт каштуюць ад 85 да 100 тысяч рублеў. Набыць іх можна у касе музея.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Марыі Богдан «Кветкі. Сонца» ў Мінску

05.06.2025 19:00 - 05.07.2025 19:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Купалле ў Залессі

05.07.2025 (20:00 - 23:55) паркавая зона Залескага Дома культуры

Свята да 100-годдзя паэмы «Сымон-музыка» ў Смольні

12.07.2025 (10:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Экскурсія па Спасавай слабадзе ў Гомелі

12.07.2025 (10:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ