pARTisan запрашае на прэзентацыю альбома «Беларуская фатаграфія 1990-х»

07.02.2014 19:00 - 21:00 Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Напрыканцы мінулага года ў серыі «Калекцыя пАРТызана» http://partisanmag.by/?cat=171 выйшаў альбом, прысвечаны арт–феномену 1990-х — «Менскай школе творчае фатаграфіі». У альбом увайшлі працы Валеры Лабко, Уладзіміра Парфянка, Галіна Маскалёвай, Уладзіміра Шахлевіча, Сяргея Кажамякіна, Міхаіла Гаруса, Ігара Саўчанка, Івана Пятровіча, Вадзіма Качана, Віктара Каленіка, Аляксандра Угляніцы і групы «Беларускі клімат». Гэта першае выданне падобнага кшталту, выдадзенае ў Беларусі.

 «Адкрытымі застаюцца пытаньні, якія стаяць у самой Беларусі, што дагэтуль не ацаніла сваіх фотамастакоў, іхны ўнёсак у сучаснае мастацтва краіны й ролю ў належнай прэзэнтацыі дзяржавы на міжнароднай сцэне. Што ж гэткага асаблівага ёсьць у «менскай школе творчае фатаграфіі», што дае ёй відавочнае адрозьненьне ад іншых? Што прыцягвае да працаў фотамастакоў гэтай школы ўвагу адмыслоўцаў і гледачоў? Як яна зьявілася?..»

Іна Рэут «Менская школа» альбо «Новая хваля» / Альбом «Беларуская фатаграфія 1990х» 

Падчас прэзентацыі адбудзецца аўтограф-сесія з аўтарамі альбому.  Запрашаем усіх жадаючых!

 Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арту — 32 альбомы (колькасць літар у беларускім альфабэце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва. Заснавальнік, галоўны рэдактар — Артур Клінаў.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Развітанне са Святланай Курс у Варшаве

26.07.2026 (14:00 - 17:00) касцёл святога Аляксандра, Музей Вольнай Беларусі, (plac Trzech Krzyży; Foksal, 11,)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ