Паштоўкі і лісты палітвязням пішуць у Рызе

11.04.2025 18:30 - 20:30 (Pils iela 21) Бясплатнае

 

У пятніцу, 11 красавіка, Māra і Майстэрня паштовак запрашаюць пісаць лісты і падпісваць паштоўкі беларускім палітвязням.






Тэма сустрэчы — «Лісты зноў квітнеюць».

Як кветкі квітнеюць нягледзячы на надвор’е, так і словы спагады і надзеі здольныя прабівацца скрозь сцены і краты.

Мы верым, што лісты — гэта не проста словы на паперы, а прамень свабоды і падтрымкі.

Ручкі, алоўкі і стыкеры, як звычайна, ёсць, але калі хочаце ўпрыгожыць вашыя лісты неяк яшчэ (асаблівымі стыкерамі ці калажамі) — калі ласка.


Уваход вольны.



Вам можа быць цікава

Выстава пісанак «Знакі жыцця» ў Заслаўі

10.04.2025 11:00 - 01.06.2025 17:00 Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д.13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ