“Патэнцыял малых гарадоў для развіцця рэгіянальнага турызму” выведуць на чыстую ваду ў Светлагорску

22.11.2013 18:00 - 18:00 Светлагорск, клуб-бар “Ягуар” (Батава, 1) Бясплатнае

Офлайнавае ток-шоў з адзначанай тэмай адбудзецца 26 лістапада ў Светлагорску ў межах межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Чым Светлагорск можа прывабіць замежных, айчынных турыстаў і нават суседзяў па рэгіёну? Які турызм магчыма і трэба развіваць гораду? Як можна выкарыстаць “падвойнае дно” сімволікі і гісорыкі горада для турыстычнага пазіцыянавання горада?  Што сабой уяўляе турыстычная інфраструктура Светлагорска, у якім накірунку варта яе развіваць? – гэтыя і не толькі пытанні будуць у цэнтры грамадскай увагі.

У размове прымуць удзел прадстаўнікі гісторыка-краязнаўчай супольнасці, культурніцкія дзеячы. І канешне, запрашаюцца ўсе зацікаўленыя ў раскрыцці турыстычнага патэнцыялу Светлагорску!

Месца правядзення:  клуб-бар “Ягуар”, вул. Батава, 1. Час пачатку: 18:00

 


Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Беларусь. Культурны ландшафт» у Мінску

09.07.2026 10:00 - 25.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ