«Дэкаланіянізм і паварот да народнай культуры, або што новага ў свеце мастацтва». Шостая адкрытая лекцыя ад праекта Culture Makes

30.08.2024 18:00 - 21:00 Warszawskie Obserwatorium Kultury Бясплатнае

Міхаліна Саблік, куратарка больш за 20 выстаў у Польшчы і за мяжой, адштурхоўваючыся ад тэмы сёлетняй Венецыянскай біенале «Чужынцы паўсюль», якую курыруе Адрыяна Педраса, паглыбіцца ў новыя тэндэнцыі ў свеце мастацтва.


Дата: 30.08.2024 г. 

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: Варшава (WOK (Warszawskie Obserwatorium Kultury)) ці анлайн у Zoom.

Лекцыя будзе прысвечана дэкаланіяльным практыкам, якія ўключаюць маргінальныя галасы, пераасэнсоўваюць існуючыя творы і пераглядаюць музейныя практыкі. Вы таксама даведаецеся, як гэтыя тэндэнцыі адлюстроўваюцца ў польскім, беларускім і ўкраінскім мастацтве.

Асноўныя тэмы лекцыі:

  • Інклюзія маргінальных і прапушчаных галасоў у мастацтве.
  • Пераасэнсаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў мастацкіх практыках.
  • Сучасны расійскі каланіялізм і яго ўплыў на беларускае і ўкраінскае мастацтва.
  • Перагляд традыцыйных канонаў і прасоўванне інклюзіўных апавяданняў.

Фарматы лекцыі:

Афлайн у Варшаве: магчымасць сустрэцца асабіста і абмеркаваць тэму.

Анлайн на платформе Zoom: далучайцеся з любой кропкі свету.

Працоўная мова — польская, пераклад на беларускую будзе даступны у Zoom-вебінары.

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы

Запрашаем далучыцца да нас, каб даведацца пра новыя павевы ў свеце мастацтва і атрымаць адказы на свае пытанні ад эксперткі!


Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Крокі часу. Памятныя мясціны Максіма Багдановіча» ў Мінску

02.04.2026 12:00 - 30.04.2026 18:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

NAVIBAND у Сопаце

07.04.2026 (21:00 - 23:00) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ