Павел Касцюкевіч і Артур Клінаў у Гародні

07.04.2015 18:00 - 20:00 Галерэя "Крыга" (вул. Савецкая, 3) Бясплатнае

7 красавіка а 18.00 у гарадзенскай галерэі “Крыга” (вул. Савецкая, 3) Беларускі ПЭН-Цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча ладзіць чацвёртую імпрэзу з серыі “Сустрэчы з Гедройцам”. Правядзе вечарыну паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч.

На гэты раз літаратурны экспрэс прывязе ў Гародню Паўла Касцюкевіча і Артура Клінава. Павел Касцюкевіч — празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, які ў сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам прэміі Ежы Гедройца. Літаратар прадставіць чытачам кнігі апавяданняў “Душпастырскія спатканні для дачнікаў” і “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”. Артур Клінаў — празаік, мастак, леташні “сярэбраны прызёр” Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца за раман “Шклатара”. У 2012-м Артур Клінаў з раманам “Шалом” увайшоў у шорт-ліст узнагароды.

У межах вечарыны адбудуцца аўтарскія чытанні.

Уваход вольны!

 

pen-centre.by


Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «На граной нядзелі русалкі сядзелі» ў Заслаўі

14.05.2026 10:00 - 15.06.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Алесь Бяляцкі ў Гданьску

03.06.2026 (18:00 - 20:00) ECS (Plac Solidarności, 1 (1 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ