Перфоманс Сяргея Шабохана і Ігара Шугалеева «Ich heiße Frau Troffea» ў Познані (16+)

02.07.2023 19:00 - 21:00 Pawilon (Ewangelicka 1, 60–101) Бясплатнае

2 ліпеня ў Познані у межах «Malta Festival Poznań» адбудзецца перфоманс Сяргея Шабохана і Ігара Шугалеева «Ich heiße Frau Troffea».



Дата: 2 ліпеня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: Pawilon, Ewangelicka 1, 60–101 Poznań

За тыдзень да фэсту ў гонар Сьвятой Марыі Магдалены ў 1518 годзе фрау Трафэя выйшла са свайго дому праз задні двор і нечакана для сябе самой пачала апантана танчыць на адной з вузкіх вулачак Страсбургу. Яна танчыла ўвесь дзень з ранку да позьняга вечара і ўсю ноч запар. На трэці дзень гэтых шалёных рухаў яна была цалкам зьнясіленая, пантофлі набрынялі крывёю, але спыніцца яна не магла. Нарэшце яе заразьлівы танец ахапіў увесь горад, выклікаўшы танцавальную эпідэмію, якая прынесла шмат ахвяраў.

Занураючыся ў гісторыю фрау Трафэі, выканаўца распавядае пра ўласны вопыт траўматычнай апантанасьці і бясконцых пошукаў свабоды, якія падаюцца балючымі і фатальнымі. Праз шок, выкліканы растаньнем з домам і са сваім мінулым, паглынуты прымусовай эміграцыяй зь Беларусі і пошукамі сябе, ён цалкам растае ў прыцягальнай бэрлінскай рэйв-культуры.

Ідэя, рэжысёр: Сяргей Шабохін

Ідэя, перформер: Ігар Шугалееў

Харэаграфія: Агнешка Крыст

Музыка: Мікіта Бабашкін

Відэа: Аляксандра Канончанка

Прадзюсарка: Марына Дашук

Прадзюсар: KALEKTAR (Даследчая пляцоўка беларускага сучаснага мастацтва)

Копрадзюсар: Nowy Teatr

Партнёры: JunОst in Bayern, Prague Pride

Заўвага: у перформансе выкарыстоўваецца яркае мігатлівае святло.

Bilety: 40/25 PLN / Kup na ToBilet.pl

Karnet: 100/60 PLN / Kup na ToBilet.pl



Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава "Мастакі на вакацыях" у Мінску

12.12.2025 11:00 - 25.01.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Галоўны стэндап года ў Варшаве

31.12.2025 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ