Перфоманс плэйбэк-тэатра «Свой дах» у Мінску

01.06.2024 19:00 - 21:00 Flame Place (пр-т Машэрава, 9 к. 8) Бясплатнае
 

У суботу, 1 чэрвеня, у прасторы «Flame Place» — спантанны інтэрактыўны перфоманс плэйбэк-тэатра «Свой дах».






Дата: 1 чэрвеня

Час: 19.00

Месца: Flame Place, пр-т Машэрава, 9 к. 8, Мінск 



Плэйбэк — гэта тэатр гледачовых гісторый. Ён зарадзіўся на стыку псіхалогіі і імправізацыі ў Нью-Йорку ў канцы сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя. 

Тут гледачы з залы расказваюць свае гісторыі, а акцёры тут жа іграюць іх на сцэне.

 Лета — для кагосьці час актыўнага адпачынку, знаёмстваў, пікнікоў на прыродзе. А для іншых — час працоўных будняў, адасобленых выходных з блізкімі, час ціхіх світанкаў і ўдумлівых заходаў. А якое ваша лета?

 Прыходзьце, падзяліцеся вашымі летнімі ўспамінамі, чаканнямі, эмоцыямі, а спантанны тэатр створыць душэўную атмасферу. 



Уваход вольны альбо donation.





Вам можа быць цікава

Выстава «Два стагоддзі моды ў Мастацкім» у Мінску

07.03.2026 14:00 - 06.06.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 18:00 - 28.06.2026 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Купалле ў Варшаве

21.06.2026 (16:00 - 20:00) Praska Plaża Miejska

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ