Перформанс Ігара Шугалеева «375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае» ў Варшаве

10.12.2022 19:00 - 21:00 Warszawskie Obserwatorium Kultury (ul. Marszałkowska 34/50) Бясплатнае

10 снежня, у Міжнародны дзень абароны правоў чалавека і ў дзень уручэння Нобелеўскай прэміі міру, Ігар Шугалееў паказвае ў Варшаве свой знакаміты перформанс «375 0908 2334. Цела, якому вы тэлефануеце, зараз недаступнае».



Дата: 10 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Warszawskie Obserwatorium Kultury, ul. Marszałkowska 34/50, Варшава


375 — тэлефонны код Беларусі.

0908 — дата прэзідэнцкіх выбараў.

2334 — артыкул, па якім асуджалі ў 2020-м людзей, выйшаўшых на мірныя пратэсты.


У суправаджэнні жывой відэапраекцыі і гучнага цікання гадзінніка Шугалееў падвяргае сябе катаванням, праз якія прайшлі пратэстоўцы ў Беларусі.

Стаўшы на калені перад сцяной, заклаўшы рукі за спіну, апусціўшы галаву, ён спрабуе даць аблічча закатаваным людзям, ад якіх у СМІ ў асноўным засталіся толькі лічбы ці пікселі. І заклікае да салідарнасці.


Па спектаклі будзе дыскусія. Вось што прапануюць абмеркаваць:

Як абарона правоў аднаго чалавека становіцца абаронай правоў усіх людзей?

Што рабіць і як дзейнічаць, калі вы не праваабаронца?

Ці варта гэта рабіць?

Вядуць размову Іна Кавалёнак, актывістка, кіраўніца Платформы дапамогі палітвязням Беларусі, і Катажына Скопец, дырэктарка фонду HUMANOSH, заснавальніца Мірнага дому, які дае прытулак уцекачам.


Уваход вольны, але абавязковы запіс праз мэйл maryna.dashuk@gmail.com альбо па нумары +48736096199.





Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава «З пачуццём. Шчыра і горача» ў Брэсце

20.03.2026 16:00 - 12.04.2026 17:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ