ПАДЗЕЯ ДНЯ: Перформанс Вольгі Сасноўскай у Празе

14.06.2024 20:00 - 22:00 Národní Galerie V Praze (Dukelských Hrdinů 47) Бясплатнае
 

У пятніцу, 14 чэрвеня, у Празе ў межах біенале Matter of Art адбудзецца перформанс Вольгі Сасноўскай і Эльске Розэнфельд «Архіў жэстаў: становячыся (ня)бачнымі».







Дата: 14 чэрвеня

Час: 20.00 (час мясцовы)

Месца: Národní Galerie V Praze, Veletržní Palác, Dukelských Hrdinů 47, Прага




 Паперы фармату А4 з выявамі паліцэйскага гвалту; белы аркуш паперы ў знак пратэсту ў Казахстане ў 2019 годзе; работніца, якая страйкуе, трымае аркуш паперы фармату А4 з пісьмовай заявай і яе пасведчаннем; досвед Эльске падчас рэвалюцыі 1989/90 гг. ГДР; досвед Олі падчас пратэстаў 2020/21 у Беларусі. 

Вось толькі некаторыя з матэрыялаў, якія Эльске Розэнфельд і Оля Сасноўская ўклалі ў свой новы супольны перформанс, у якім яны даследуюць стратэгіі нябачнасці на працягу ўсёй гісторыі дысідэнцкіх культур і пратэстных рухаў ва Усходняй Еўропе і за яе межамі. 

Зыходзячы са сваіх даследаванняў, яны кружаць вакол паняццяў руху і «не-руху» (Асеф Баят), «слабога супраціву» (Эва Маеўска) і «тэорыі хворай жанчыны» (Яхана Хедва), непразрыстасці і перфарматыўнасці, запытваючыся, як можна паўтараць ці рэпеціраваць (ня)бачныя жэсты рэвалюцыі. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы



У біенале, дарэчы, бяруць удзел і беларускія мастакі Уладзімір Грамовіч і група eeefff (Дзіна Жук і Мікалай Спесіўцаў). Адзін з куратараў івэнта — мастак Аляксей Барысёнак. Па спасылцы можна паглядзець і падрабязную праграму біенале.






Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Чытанкі-забаўлянкі дзя дзетак у Кракаве

20.12.2025 (13:00 - 15:00) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Кінаканцэрт Івана Кірчука "Калядныя ігрышча" ў Мінску (12+)

31.12.2025 (18:30 - 19:30) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ