Персанальны праект Жанны Гладко Inciting Force

16.11.2012 19:00 - 21:00 Галерэя "Ў" (Незалежнасці 37А) Бясплатнае

“Інсталяцыя Жанны Гладко Inciting Force з’яўляецца спробай замаху на сімвалічную інстанцыю Айца, або Улады, што ажыццяўляецца праз прысваенне сабе яе галоўнага атрыбута – патранташа. Акрамя гэтага, патроны спусташаюцца, так што прысваенне сабе бацькавай сілы можа тлумачыцца таксама як вызваленне ад яе або вызваленне ад знешняй і адначасова іманентнай інстанцыі Улады, як сціранне мяжы паміж чужой сілай і ўласным бяссіллем”

Вольга Шпарага, з эсэ да выставы

“Мастачка Жанна Гладко, абапіраючыся на практыкі канцэптуалістаў, працу з рэді-мэйд аб’ектамі і “эстэтыкай разбурэння” распрацавала ўласную мастацкую стратэгію, стварыўшы мноства твораў, аб’ектаў і вобразаў, якія ўхіляюцца ад адназначнай  інтэрпрэтацыі аўтара і гледачоў. Яе сфера інтарэсаў і творчы метад заключаецца ў амбівалентнам стаўленні да рэчаіснасці”

Сяргей Шабохін, куратар выставы

Адкрыццё выставы 16 лістапада 2012 у 19:00


Вам можа быць цікава

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава «У дарозе» ў Беластоку

26.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galeria Sztuki Marchand (ulica Jana Kilińskiego 12)

Дзень Волі ў Н’ю-Ёрку

29.03.2026 (10:00 - 17:00) грамадская зала сабора св. Кірылы Тураўскага (401 Atlantic Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ