Першы агульнарэспубліканскі фестываль «TATTOO FEST 2013»

14.12.2013 - 15.12.2013 19:00 - 05:00 Клуб “Re:Public” Бясплатнае

Галоўнымі задачамі фестывалю арганізатары лічаць развіццё і папулярызацыю тату-культуры ў Беларусі, пашырэнне межаў мыслення людзей – абгрунтаванне татуіроўкі як віду мастацтва, азнаямленне са стылямі, кірункамі, новымі тэндэнцыямі ў татуіроўцы.

Фестываль будзе праводзіцца на працягу двух дзён.

У першы дзень плануецца грандыёзнае шоу з удзелам вядомых беларускіх гуртоў (Yellow Brick Road, The Conspiraters, Mihej Nosorogov, :B:N:, Крама), узнагароджанне пераможцаў у розных намінацыях, конкурсная праграма з гледачамі, продаж тату-абсталявання і расходных матэрыялаў.

Другая частка шоу-праграмы, так званая after-party, абяцае быць сапраўды гарачай: выступ бодзі-арт танцорак, забаўляльная праграма ад вядучых DJ.

Праграма другога дня складаецца з майстар-класаў ад членаў журы ў лепшых тату-салонах Мінска.

Арганізатар фестывалю – тату-майстар, майстар перманентнага макіяжу, музыка Алесь Таболіч.


Вам можа быць цікава

Syndrom Samazvanca і сябры ў Познані

14.03.2026 (18:00 - 19:30) Dragon Social Club (Zamkowa 3/5)

Міленіяльская сустрэча ў Познані

15.03.2026 (15:00 - 17:00) Фундацыя КУТ (Крамарска, 32)

Алесь Бяляцкі ў Празе

17.03.2026 (18:00 - 20:00) Univerzita Karlova, (Celetné 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ