Перворманс Артура Камароўскага ў Варшаве

21.04.2024 17:00 - 19:00 Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11) Бясплатнае

 21 красавіка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца перформанс Артура Камароўскага «290»

«290» — гэта паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, спроба фіксацыі і архівізацыі памяці, аднаўлення і пера(пра)жывання досведу. 290 — гэта вялікія і малыя беларускія мястэчкі, ліквідаваныя і пакінутыя. Большасць з іх сёння — кароткія старонкі ў вікіпедыі: геаграфія, транспартная сувязь, гісторыя і насельніцтва. А можа і нешта яшчэ.

Артур Камароўскі — паэт, перформер, рэдактар інтэрнэт-партала пра сучасную беларусскую паэзію «Таўбін», удзельнік ВІА «Красный Борщевик». Аўтар кніг паэзіі «Вада пачынае жыць», «Corpus Vile», «Я і ёсць забаронены сцяг». Перакладае з польскай, украінскай і шведскай моў.

Дата: 21 красавіка (нядзеля)

Час: 17.00

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Варшава, ul. Foksal 11

Уваход вольны.

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Аляксандр Баль у Дортмундзе

24.05.2026 (17:30 - 19:30) (Clarenberg, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ