Пешаходны квэст у падтрымку пошукавага атрада «Анёл» у Брэсце

10.09.2022 12:00 - 15:00 «Трактир у Озера» (вул. Леніна, 3) donation
10 верасня 4room club паўтарае дабрачынны гарадскі квэст па Брэсце ў падтрымку пошукава-выратавальнага атрада «Анёл».



Дата: 10 верасня

Час: 12.00

Месца збору: «Трактир у Озера», вул. Леніна, 3, Брэст


Берасцейцаў запрашаюць пагуляць у квэст і разам з тым дапамагчы ў набыцці лазернага каляровага прынтара для пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», каб раздрукоўваць мапы для пошукаў і арыенціроўкі (менавіта лазерны, фарба якога не «пацячэ» пад дажджом, пад якім рабятам часта даводзіцца працаваць). Апроч гэтага неабходна папера для друкаркі, скотч, канцылярскія файлы і іншае.


Валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» — гэта людзі з вялікім сэрцам. Нягледзячы на ​​свае асабістыя справы, часта на шкоду сем’ям, дапамагаюць зусім незнаёмым людзям у пошуку зніклых без вестак. Робяць гэта бескарысліва і бясплатна. Дапаможам жа і ім!


Кошт квэстаў 4room club — 10 рублёў, але вы можаце ахвяраваць любую суму: усе грошы, сабраныя падчас квэсту, пойдуць на падтрымку атрада «Анёл».


Збор і рэгістрацыя ўдзельнікаў адбудзецца адразу перад стартам. І не забудзьцеся зараджаныя тэлефоны!





Вам можа быць цікава

Выстава «Формы і цені: Жаночае» ў Мінску (12+)

17.04.2026 17:00 - 21.06.2026 18:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Літаратурна-мастацкі пленэр на лецішчы Быкава ў Ждановічах

31.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ