Піліпаўскія вячоркі ў Азярцы

25.11.2023 15:00 - 16:00 Музей народнай архітэктуры і побыту Бясплатнае

У суботу, 25 лістапада, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — Піліпаўскія вячоркі.


Дата: 25 лістапада

Час: з 15:00 да 16:00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

Піліпаўка — такую назву атрымаў пост напярэдадні Калядаў.

З гэтага часу вясковыя дзяўчаты пачыналі збірацца разам за працай: прадзеннем, вышыўкай, снаваннем нітак, ткацтвам.

Праца ішла весялей, калі распавядалі адзін адному казкі, паданні, былічкі, спявалі песні.

У хлопцаў таксама было багата работы па гаспадарцы — малацьба і правейванне зерня, рамонт сельскагаспадарчых прыладаў.

Як толькі асноўная праца была выканана — можна было зайсці да дзяўчат у госці, падражніць і прыкмеціць сабе будучую жонку.

То далучайцеся і вы да традыцыйных вячорак!

Вас чакае:

Традыцыйныя вячоркі;

Гульні, жартоўныя расповеды, казкі;

Майстар-клас па вырабе паяскоў з нітак;

Майстар-клас па спеве восеньскіх песень.

Кошт квіткоў:

для дарослых — 10,50 рублі;

студэнтаў ды школьнікаў — 5,50 рублі;

для дашкольнікаў — бясплатна.


Вам можа быць цікава

Мастацтва і музыка ў Мінску (16+)

28.08.2026 (18:00 - 02:00) BW spot (вул. Кульман, 9)

Майстар-клас па роспісе шопераў у Заслаўі

29.08.2026 (10:30 - 13:30) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Народзіны стэндап-клуба «lokal» у Варшаве

06.09.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ