Пітчынг культурных праектаў ПРАЕКТАР зноў у Вільні!

14.04.2023 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų g. 5) Бясплатнае
 
14 красавіка ў Вільні адбудзецца другі пітчынг культурных праектаў «ПРАЕКТАР».



Дата: 14 красавіка, дэдлайн падачы заяўкі — 23.59 10 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5, Вільня

Гэта пітчынг-конкурс для дзеячоў і дзяячак культуры і крэатыўных індустрый, для беларусаў і беларусак, якія хочуць адкрыта шукаць і ўсталёўваць прафесійныя партнёрствы, падтрымліваць адно аднаго і далучацца да розных творчых каманд.

Калі маеце на розуме культурніцкі праект, які вымагае грошай ды падтрымкі, — далучайцеся!


Што патрэбна для ўдзелу?

зарэгістравацца па спасылцы ўнізе да 10 красавіка;

падрыхтаваць свой выступ на 5 хвілін;

зрабіць прэзентацыю па шаблоне;

прыйсці на рэпетыцыю 12 красавіка;

 выступіць 14 красавіка.


Удзельнікі змогуць палепшыць свае навыкі публічнай прэзентацыі дзякуючы невялікаму відэакурсу па стварэнні публічных прэзентацый, а таксама рэпетыцыйным пітчынгам і кансультацыям экспертаў.

Пераможца ж атрымае 150 еўра на развіццё сваёй ідэі або праекта.

Падаць заяўку на ўдзел можна па спасылцы да 23.59 10 красавіка, то бок панядзелка.

 А калі вы жадаеце прыйсці на пітчынг, каб падтрымаць удзельнікаў, рэгіструйцеся па спасылачцы. Усе падрабязнасці — на praektar.com.







Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Кінасеанс па-беларуску ў Вільні

19.07.2026 (18:00 - 20:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока» ў Бярэзінскім запаведніку

19.07.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка (вул. Цэнтральная, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ