Удзельнікі:
Aortha
Buben – Naruszewicz – Baisan
Сяргей Ждановіч
Канстанцін Мужаў
Сяргей Пукст
Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk
(Яўген Рагозін, Павел Вайніцкі, Ілля Сін, пры ўдзеле Таццяны Ткачовай)
Прысвячаецца Людміле Русавай
Уваход па квітках НЦСМ (3 рублі звычайны, 1,5 — ільготны)
УВАГА: ІМПРЭЗА ТОЛЬКІ ДЛЯ ДАРОСЛЫХ!
Быў час, калі мастацтва не надта адрознівалася ад рамяства: і першае і другое прадугледжвала найперш валоданне “вузкаспецыяльнымі” тэхнічнымі навыкамі кшталту ўмення змешваць фарбы. Сёння яны адыходзяць на другі план, саступаючы прыярытэт ідэі, творчаму пасылу, шчырасці. І менавіта таму многія аўтары не абмяжоўваюцца рамкамі аднаго віду мастацтваў, але змешваюць іх у самых дзіўных прапорцыях — гэтаксама, як некалі змешвалі фарбы.
Наведвальнікаў вечара мультымедыйных праектаў “Наскрозь” чакае багата сюрпрызаў. У новым, зусім нечаканым амплуа праявіць сябе слынны музыкант, радыёвядучы і містыфікатар СЯРГЕЙ ПУКСТ.
Вядомы мастак СЯРГЕЙ ЖДАНОВІЧ прадставіць свежы выставачны праект, які будзе доўжыцца ўсяго адзін дзень. Легенды беларускай незалежнай музыкі ЛЕАНІД НАРУШЭВІЧ і УЛАД БУБЕН аб’яднаюцца ў электраакустычным сэце з куды маладзейшым за іх паэтам БАЙСАНАМ.
Саунддызайнер Дзмітрый Ладзес aka AORTHA плануе стварыць “самы сапраўдны” саундтрэк Вялікага выбуху.
Скандальна вядомы перформер КАНСТАНЦІН МУЖАЎ гэтым разам абяцае схаваць сваю злоснасць за мілымі дзіцячымі вобразамі.
Cкульптар Павел Вайніцкі створыць на вачах у публікі чарговую статую, выкарыстоўваючы ў якасці аднаго з матэрыялаў свайго калегу па групе ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK Іллю Сіна.
Варта адзначыць, што амаль усе гэтыя праекты падрыхтаваны спецыяльна для платформы “Наскрозь” і наўрад ці калі будуць паўтарацца.
Імпрэза прысвячаецца культавай фігуры айчыннай арт-сцэны Людміле Русавай (1954 – 2010). Магчыма, менавіта яна была першай у беларускай прасторы, хто ўсвядоміў умоўнасць “цэхавых падзелаў” у мастацтве і неабходнасць няспыннай трансгрэсіі ўласнай творчай практыкі. Атрымаўшы “манументальную” акадэмічную адукацыю, Русава выяўляла сябе ў перформансе, літаратуры, відэа-арце, нават у ДПМ! Але пры гэтым усё, што яна рабіла, мела выразную пячатку аўтарства. У той самы час, важна падкрэсліць, што імпрэза не будзе мець мемарыяльнага характару. Нам проста важна, каб гэтае прозвішча
як мага часцей гучала сёння, у век татальнай атамізацыі, калі сукупнасць імёнаў і з’яваў беларускага мастацтва ўсё цяжэй уяўляецца як цэласны культурны кантэкст.
Падзея ў Facebook