Пляцоўка сацыяльнай актыўнасці ў Тбілісі

27.08.2022 13:00 - 16:00 Кафэ Тэарэма (73а Агмашэнебелі, Сад ружаў) Бясплатнае


27 жніўня ў Тбілісі на Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасці збяруцца беларускія грамадскія ініцыятывы, якія зараз знаходзяцца ў Грузіі.


Дата: 27 жніўня

Час: з 13:00 да 16:00

Месца: Кафэ Тэарэма, 73а Агмашэнебелі, Сад ружаў


Уваход бясплатны


Правы чалавека, урбаністыка, культура, экалогія, гендэрная роўнасць, нефармальная адукацыя, моладзь, дабрачыннасць, падтрымка. Кожны знойдзе цікавае для сябе.


Што яшчэ? 

- Скрыня з рэчамі

Прыносьце непатрэбныя рэчы, і яны знойдуць другое жыццё ў новых гаспадароў. Можна прыносіць чыстыя і без дэфектаў вопратку, абутак, прадметы для дома, кнігі і інш. Забраць сабе нешта са Скрыні можна абсалютна бясплатна.

- Музыка

За настрой на пляцоўцы адказвае Papa Bo Selektah (13:00–15:20).

- Беларускія танцы

З 15:20 да 16:00 пройдзе майстар-клас па беларускіх народных танцах для усіх жадаючых.


За ежу і напоі адказвае Кафэ Тэарэма.



Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Казакова «Прысвячэнне Беларусі» ў Гродне

03.09.2026 17:30 - 27.09.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Лекцыя «Броўка вандруе» ў Мінску

17.09.2026 (18:00 - 19:30) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Беларуска-украінскі Форум Астрожскіх 2026 у Кіеве

17.09.2026 (18:00 - 19:30) (паведамяць удзельнікам)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ