Полацк. Лекцыя знаўцы беларускага ткацтва Пятра Цалкі

27.09.2013 16:30 - 19:00 Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1) Бясплатнае

27 верасня ў межах кампаніі “Будзьма Беларусамі!”  у  Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я ў г. Полацку адбудзецца майстар-клас-лекцыя выдатнага знаўцы беларускага ткацтва Пятра Цалкі. Навуковы супрацоўнік Гомельскага філіяла Веткаўскага музея народнай творчасці выступіць з тэмай “Ткацтва як стварэнне свету і лёсу”. У якасці ілюстрацыйнага матэрыяла будзе прадэманстравана і з дзясятак тканых рушнікоў. Змест лекцыі заснаваны на шматгадовым даследванні дадзеных тэм, у тым ліку ў экспедыцыйнай форме.
pR8QsKAlcPwКалі вы хочаце больш даведацца пра феномен і ўнікальнасць беларускага традыцыйнага ткацтва, вам проста неабходна прысутнічаць на сустрэчы!
Пачатак: 16.30
Кантакты музея:
8(0214)42-30-41
5133104 (МТС)
Месца: Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, г. Полацк, вул. Войкава, 1
 


Вам можа быць цікава

Мужчынскі хор "Унія" ў Варшаве

26.12.2025 (20:00 - 21:00) Касцёл Святога Аляксандра (плошча Трох Крыжоў)

Туса для беларуса ва Уроцлаве

28.12.2025 (18:00 - 19:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Выстава “Беларуская ваза” ў Мінску

24.12.2026 11:00 - 01.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ