“Працэс” Алега Сянцова (паказ фільма Аскольда Курава)

15.11.2018 19:00 - 19:00 Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (пр-т Незалежнасцi 37А) Уваход - па запрашэннях

Беларускі ПЭН-цэнтр пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь запрашае на прагляд фільма “Працэс”, які адбудзецца 15 лістапада а 19:00 у Галерэі “Ў” (вулiца Кастрычніцкая 19, Мiнск).

Паказ фільма адбудзецца ў межах Дня пісьменніка ў няволі, заснаванага Міжнародным ПЭНам 37 год таму.

Фільм “Працэс” рэжысёра Аскольда Курава прысвечаны справе ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, якому прымусова надалі расійскае грамадзянства і ў жніўні 2015 году прысудзілі ў Расіі да 20 гадоў пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі тэрарыстычнай супольнасці і тэрактах у анэксаваным Крыме: нібыта ён і яго саўдзельнікі рыхтавалі падрыў помніка Леніну ў Сімферопалі і падпалілі офісы «Рускай абшчыны Крыму» і партыі «Адзіная Расея». Сянцоў сцвярджаў, што ў турме яго катавалі. Па словах рэжысёра, гэта фільм “пра бязлітасную дзяржаўную машыну, пра гераізм і баязлівасць”.

Падчас прагляду фільма можна будзе падпісаць паштоўку Алегу, якая пазней будзе дасланая рэжысёру. Яна Ганчарова (ініцыятыва “Росузник”) распавядзе пра асаблівасці лістоў палітзняволеным – што і як варта і чаго не варта пісаць, каб пасланні траплялі да адрасатаў і сапраўды падтрымлівалі іх.

Уваход – па запрашэннях. Калі вы хацелі б патрапіць на паказ, калі ласка, дашліце заяўку на info@pen-centre.by

Падрабязней пра Дзень пісьменніка ў няволі чытайце тут.


Вам можа быць цікава

Выстава Марыі Ісаёнак «З майстэрні» ў Мінску

12.03.2026 17:00 - 13.04.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Шпацыр па сярэднявечным Гданьску

12.04.2026 (14:30 - 16:30) арыенцір Skwer Świętopełka Wielkiego

Паша Крывец у Браціславе

16.04.2026 (19:00 - 21:00) Show Factory (Klobučnícka 442/4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ