Прагляд “Форэста Гампа” ў беларускай агучцы

14.02.2018 18:00 - 18:00 Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) Уваход вольны

14 лютага адзначаецца Дзень усіх закаханых. Можна ігнараваць і з нецярпеннем яго чакаць, падбіраць святочны плэй-ліст і ўсчыніць суцэльны офлайн, мітусіцца ў гандлёвых цэнтрах у пошуках падарункаў і абмяраць бакамі канапу, шукаць па самай цукровай назве прыдатную меладраму для сумеснага прагляду і ўзяцца да фільматэку Хічкока ці Ларса фон Трыера.

Мы прапануем адшчыкнуць кавалачак непрадказальнасці і ашчаджаць яго на далейшы год. Музей Якуба Коласа з 7 па 14 лютага запускае onlineакцыю “Закаханыя ў Коласа”. Усё проста: зрабі сэлфі з ключавымі прадметамі і фотаздымкамі Якуба Коласа і яго жонкі Марыі Дзмітрыеўны ў музеі, запосці ў сацыяльныя сеткі (instagram, vk) з адмысловым хэштэгам #loveinkolasmuseum.  Тым больш менавіта ў 2018 годзе адзначаецца 105-годдзе шлюбу Якуба Коласа і яго музы. Рандомным чынам мы выберам шчасліўцаў, якія атрымаюць квіткі ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, Нацыянальны Акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, кінатэатр  “Silver Screen”.

Закаханыя ў Коласа

А вечарам 14 лютага а 18 гадзіне падхопліваем кінамарафон і глядзім “Форэст Гамп” ў беларускай агучцы. У жыцці ўсё можа цалкам змяніцца ў адну хвіліну, таму трэба быць гатовым да ўсяго. Сусветна вядомыя кіназоркі Том Хэнкс, Робін Райт, Саллі Філд дапамогуць трошкі падумаць і парэфлексіраваць усім у гэты дзень.

Кошт за ўдзел ва онлайн-акцыі “Закаханыя ў Коласа”– уваходны білет у музей.

Кошт за ўдзел у кінамарафоне – уваходны білет у музей.

 

Сардэчна запрашаем!

 

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. 284 -17- 02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

 


Вам можа быць цікава

Калядная імпрэза «Святы вечар» у Мінску (4+)

04.01.2026 (17:00 - 19:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Калядны баль у Мірскім замку

10.01.2026 (19:00 - 22:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ