Прагляд і абмеркаванне фільма «Экспэрымэнт»

25.07.2017 18:30 - 18:30 арт-прастора "Каўчэг" (праспект Перамогі, 2а, другі паверх) Уваход вольны

Дарагія сябры!
Валантэрская служба «Вясны» зноў вязе кіно і размовы пра важнае (складанае) ў Гомель!
На гэты раз (і як заўсёды – бясплатна) прапануем да прагляду фільм «Экспэрымэнт» (анг. The Experiment) — псыхалягічны трылер 2010 года. Гэта рэмэйк фільма 2001 года «Das Experiment», які базуецца на падзеях сусветнавядомага турэмнага эксперымента псыхолага Філіпа Зымбарда. Пасля прагляду фільму ўсе ахвочыя могуць застацца і паспрабаваць разам з дапамогай мадэратара абмеркаваць тое, што ўбачым у стужцы і як гэта звязана (ці зусім не) з кожн(ым/-ай) з нас.
Дата: 25-га ліпеня, аўторак.
Месца: КАЎЧЭГ арт-прастора ў Гомелі (праспект Перамогі, 2а, другі паверх)
Час: а 18:30.

Сустрэчы ў FB і VK.

Уваход свабодны! Кава і печыўкі гарантаваныя!)
Прыходзьце самі і бярыце сяброў!


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Выставы Фёдара Хамякова "Чай у маёй галаве" ў Мінску

24.12.2025 19:00 - 10.02.2026 20:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ