Прагляд і абмеркаванне фільма «Усходні калідор»

19.06.2016 18:00 - 18:00 Прастора «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16, над барам «Хуліган») Уваход вольны

19 чэрвеня (нядзеля) у межах праекта ECLAB_Інтэракцыя адбудзецца прагляд і абмеркаванне фільма «Усходні калідор» (рэж. Валянцін Вінаградаў, «Беларусьфільм», 1966).

Мадэратар абмеркаванняВольга Раманава, кіраўніца канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя».

Стварэнне фільма «Усходні калідор» – унікальны выпадак у гісторыі «Беларусьфільма». Гэта фільм-прытча з самым нетыповым сюжэтам з усіх фільмаў перыяду адлігі пра вайну, партызанаў і падпольшчыкаў. Акрамя таго, у ім ледзьве не ўпершыню ў савецкім кіно закранаецца тэма Халакосту.

Крытыкі-сучаснікі называлі гэты фільм «антымастацкай з’явай», «прэтэнцыёзнай інтэлектуальнай драмай», стужкай, поўнай «эстэтычнага і этычнага цынізму». Пасля прэм’ернага скандалу ён толькі праз два гады выйшаў у абмежаваны пракат, а затым быў зняты з экрана.

Пасля прагляду абмяркуем, як гэты фільм зрабіўся магчымым у 1960-я і як ён глядзіцца сёння.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook.

Партнёры праекта: прастора «ЦЭХ», адукацыйны партал Адукацыя.Інфо, праект MAKEOUT, культурная кампанія «Будзьма беларусамі!», ОДБ Брусель, Агенцтва сацыяльных навін, часопіс аб рэкламе Marketing.by, платформа перфарматыўных практык «Зерне», партал Relax.by, Лофт Праект «Балкі», Галерэя «Ў», кафэ «Культура», бар «Хуліган».


Вам можа быць цікава

Выстава "НейраБеларусь" у Брэсце

21.10.2025 11:00 - 30.11.2025 19:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Palina ў Таліне

30.10.2025 (19:00 - 21:00) Paavli Kultuurivabrik (Paavli tänav 7)

Ноч (не)расстраляных паэтаў у Рызе

01.11.2025 (16:00 - 18:00) (Brīvības iela 61(Stūra Māja))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ