Вебінар «Легалізацыя ў Іспаніі і пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў»

31.01.2026 11:00 - 13:00 ZOOM (ZOOM) Бясплатна

У суботу, 31 студзеня, Reforum Help ладзіць вебінар «Легалізацыя ў Іспаніі і пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў».


Ён прысвечаны важным зменам у іспанскай міграцыйнай практыцы - ужыванню новых інструкцый, якія дазваляюць падаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты для афармлення і падаўжэння дакументаў у Іспаніі.

Вы зможаце даведацца:

- якую рэзалюцыю прынялі іспанскія міграцыйныя ўлады і чаму,

- у якіх працэдурах можна выкарыстоўваць пратэрмінаваны беларускі пашпарт,

- як гэта працуе пры легалізацыі праз аселасць (arraigo), пры падаўжэнні ВНЖ, а таксама пры атрыманні або абнаўленні карты рэзідэнта (TIE),

- дзе праходзяць межы прымянення інструкцыі і якія праблемы нельга вырашыць з пратэрмінаваным пашпартам у Іспаніі,

- ці можа рэзідэнцкая карта ў Іспаніі фактычна замяніць дзейны пашпарт.

Падчас сустрэчы будзе разбор практычных кейсаў, каментары юрыста і адказы на пытанні ўдзельнікаў.

Вядоўца - Сяргей Васільчанка, юрыст у Іспаніі, спецыялізуецца на міграцыйным праве.

Мова сустрэчы - руская.

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.

Дата і час: 31 студзеня ў 11.00 (час CET, гэта 12.00 па Вільні і 13.00 па Мінску) 


Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Саша Філіпенка ў Чыкага

26.08.2026 (19:00 - 21:00) KRUG Community Circle (1400 S Wolf Rd Ste 100, Wheeling, IL)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ