ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэм’ера беларускага фільма «Абноўка» ў Мінску

30.06.2022 - 06.07.2022 19:00 - 21:00 VOKA CINEMA ў Dana Mall (вул. Пятра Мсціслаўца, 11) ад 12 рублёў

30 чэрвеня рэжысёрка Ірына Брэль запрашае на прэм’еру свайго фільма «Абноўка».



Дата: 30 чэрвеня

Час: 19.00

Месца: VOKA CINEMA by Silver Screen, Dana Mall, вул. Пятра Мсціслаўца, 11, Мінск


Яшчэ ёсць месцы на прэм’ерны паказ а 19-й, на якім гасцей чакае келіх ігрыстага і вітальнае слова ад спадарыні Ірыны.


Але не перажывайце, калі не патрапіце на прэм’еру: фільм будзе ісці ў кінатэатры VOKA CINEMA да серады 6 ліпеня.


«Абноўка» — гэта гісторыя любові сына да маці, якая спрабуе справіцца з алкагольнай залежнасцю і вярнуцца да нармальнага жыцця, знайсці працу, парваць з мінулым, быць разам з сынам.


Лёс падае хлопчыку нечаканы паварот. Два тыдні ў зачыненай кватэры, без сродкаў да існавання, без надзеі, зусім адзін. Ці зможа ён выжыць?

Фільм заснаваны на рэальных падзеях, што адбыліся ў адным з беларускіх гарадоў больш за 12 гадоў таму. 

Квіткі набывайце ў кінатэатры Silver Screen.



Вам можа быць цікава

Выставы Вікторыі Крупскай і Віктара Нікалаева ў Мінску

07.11.2025 18:00 - 11.12.2025 19:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Уладзімір Някляеў ва Уроцлаве

07.12.2025 (11:00 - 12:00) Стэнд «Wydawnictwo KEW» (Hala Stulecia)

Віталь Рыжкоў у Браціславе

11.12.2025 (18:20 - 19:30) Bratislavska platfotma mladych (Štefánikova 35)

Калядныя спеўкі ў Вільні

23.12.2025 (18:30 - 20:00) "Кропка" (Savičiaus g. 6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ