Прэм’ера спектакля «Час сэканд хэнд» ў Варшаве

13.08.2023 19:00 - 21:00 Тэатр TR Warszawa (ul. Marszałkowska, 8) 40 злотых

13 жніўня (гэта будзе нядзеля) беларускі TEAM THEATRE прэзентуе новы спектакль «Час сэканд хэнд» паводле, вядома ж, Святланы Алексіевіч.



 Дата: 13 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Тэатр TR Warszawa, ul. Marszałkowska, 8, Варшава 


За семдзесят з лішнім гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — homo soveticus, піша спадарыня Святлана.

 Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя завуць яго «саўком». 

Час паглядзець на яго, як мы глядзім у розны час на сябе: са спагадай, пагардай, злосцю, пяшчотай, здзіўленнем, разуменнем — і непаразуменнем. Паглядзець — і развітацца з эпохай. А можа, адкрыць для сябе, што Святлана Алексіевіч памылілася? 


Рэжысёр — Уладзімір Пятровіч.


 Квіткі коштам 40 злотых шукайце па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Лялькі» ў Віцебску

20.03.2026 16:00 - 30.04.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Чатыры бакі М’Арта» ў Віцебску

24.03.2026 17:00 - 26.04.2026 17:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Майстар-клас па саламяных павуках у Гомелі (12+)

05.04.2026 (11:00 - 13:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ