«Прэміяльная літаратура як пратэст супраць літаратуры». Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец у Мінску

09.04.2022 10:00 - 12:00 клуб «Факультатыў» (вул. В. Харужай 25/3) Бясплатнае

9 красавіка клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» прапануе далучыцца да прэміяльных тэкстаў сучаснай беларускай літаратуры разам з пісьменніцай Ганнай Севярынец. Тэма сняданка — «Прэміяльная літаратура як пратэст супраць літаратуры».



Дата: 9 красавіка

Час: 10.00

Месца: клуб «Факультатыў», вул. В. Харужай 25/3 (2 паверх, пам. 2), Мінск

Гэтым разам удзельнікі абмяркуюць антыраман Макса Шчура «Завяршыць гештальт»: чаму ён «анты»? Навошта спрачацца з жанрамі і наогул з абстракцыямі ў літаратуры? Можа, гэта хітры ход для гарантаванага ўваходжання ў шорт-ліст? Ці можна наогул трапіць у прэміяльныя спісы праз штучныя прыдумкі і ненатуральны эксперымент?

Удзельнікі паспрабуюць зразумець спецыфіку прэміяльнай літаратуры, сінхранізаваць уласныя ўражанні ад тэкстаў з выбарам журы, скласці ўласныя даўгі і кароткі спісы і вызначыць пераможцу сярод пераможцаў.

Вядоўца сустрэчы — Ганна Севярынец, педагог, літаратуразнаўца, пісьменніца.

Кошт квітка — 35 byn (кава / гарбата / пачастункі ўлучаны ў кошт) Квіткі можна набыць толькі анлайн па спасылцы


Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Канцэрт «Шэдэўры сусветнай арганнай музыкі» ў Гродне

12.09.2026 (19:00 - 21:00) Лютэранская царква св. Іаана (вул. Акадэмічная 7А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ