Прэм’ера спектаклю “Жоўты пясочак”

14.09.2018 18:30 - 18:30 Магілёўскі абласны драматычны тэатр (вул. Першамайская, 7) ад 6 руб. 50 кап

Спектакль Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, Беларусь

плач для шасці галасоў у 1-й дзеі
паводле апавядання Васіля Быкава
Рэжысёр-пастаноўшчык – Каміля Хусаінава
Мастак-пастаноўшчык – Ганна Палякова

Прэм’ера – 14,15 і 16 верасня 2018 г.
Узроставае абмежаванне: 16+

Васіль Быкаў збольшага вядомы нам як аўтар франтавой прозы, але пісаў ён і пра жахі калектывізацыі, раскулачвання, сталінскіх рэпрэсій. Гэтым тэмам прысвечана апавяданне “Жоўты пясочак”, да якога звярнулася маладая рэжысёрка Каміля Хусаінава, студэнтка Расійскага дзяржаўнага інстытута сцэнічных мастацтваў (Санкт-Пецярбург). Разам з артыстамі Магілёўскага драматычнага тэатра яна стварыла эскіз спектакля ў рамках Майстэрні маладой рэжысуры Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму “М.@rt.кантакт”. Праца атрымала працяг у выглядзе паўнавартаснага спектакля на малой сцэне Магілёўскага драматычнага тэатра.
Дзея адбываецца ў Беларусі ў 30-я гады, у разгар рэпрэсій. Героі – вельмі розныя людзі: партыец-бальшавік з рабочых, селянін, паэт, крымінальнік, былы белагрвардзеец, чэкіст. Іх вязуць на машыне ад турмы НКУС у хваёвы лясочак, каб там растраляць. Ці пашчасціць смяротнікам уратавацца, ці будуць яны супраціўляцца сістэме або пакорліва пойдуць на ўбой?
Трагедыя, расказаная Васілём Быкавым, – прыклад з тысяч, мільёнаў падобных крывавых гісторый. Што стала іх прычынай, як выправіць памылкі мінулага і не дапусціць паўтарэння катастрофы? Нехта запытаецца: навошта варушыць старое? Усё проста: каб “людзьмі звацца”.

Ролі выконваюць: лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Іван Трус, Павел Зароўскі, Андэй Корзан, Чэслаў Вількін, Аляксандр Куляшоў, Данііл Самкнулаў, Максім Чарнюк, Ірына Дунчанка, Настасся Іваненка, Юлія Ладзік

Спектакль ідзе на беларускай мове

Білеты – у касе тэатра, на сайце kinoteatr.megamag.by і ў распаўсюднікаў. Кошт: 7 руб. 50 кап. і 6 руб. 50 кап.
Білеты анлайн: http://kinoteatr.megamag.by/newsdesk_info.php?newsdes..
Даведкі і заказ білетаў па тэл.: 8 (0222) 65-50-53; (+37529)131-25-48 Velcom; (+37529) 241-43-86 МТС
Каса тэатра: 8 (0222) 65-66-04

Падрабязней тут.


Вам можа быць цікава

Выстава «Шаржы на Петруся Броўку» ў Мінску

25.06.2025 18:00 - 03.08.2025 18:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Перфарматыўная чытка «Лімб» у Познані

09.07.2025 (20:00 - 22:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Прэм’ера спектакля «RYK» у Надажыне

10.07.2025 19:00 - 11.07.2025 21:00 Nadarzyński Ośrodek Kultury (plac Poniatowskiego 42)

Спектакль «Экстрэмісты» ў Варшаве

16.07.2025 19:00 - 17.07.2025 21:00 Scena Przodownik (Olesińska 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ