• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Брэст

Прэс-клуб у Брэсце “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі”

Пачатак: 01.03 (17:00)
Канец: 01.03 (17:00)
Дзедзіч
(Брэст, Маякоўскага 46-1)
Кошт: Уваход вольны
Google

Новая серыя прэс-клубаў, якія адбываюцца цяпер у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы!” па ўсёй краіне, працягваецца! 1 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA завітаюць у Брэст, дзе абмяркуюць праблемы ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў.

Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Брэсцкай вобласці.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

– Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?

– Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?

-Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?

– Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

– Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах кампаніі “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.

– Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

– Дзмітрый Шыманскі, дырэктар Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Брэст), падзеліцца практычным досведам супрацы гараджан і мясцовых уладаў.

Мадэраваць сустрэчу будзе Міхаіл Мацкевіч.

Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 28 лютага, уключна):

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Святланы Чакушкі: + 375 29 712-18-03, [email protected] або [email protected].

1 сакавіка

Пачатак – 17.00

г. Брэст

Офіс АРР “Дзедзіч”

(вул. Маякоўскага, 46-1)

Уваход вольны!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Лявон Вольскі прэзентаваў «Эмігрантаў» у Вільні. Фотарэпартаж
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Князь па камандзіроўцы. Таямнічы Шварн Данілавіч
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип